Настройки шрифта
По умолчанию Arial Times New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчанию Большое Огромное
BKM Holding запрашае на экскурсіі

Вядучы вытворца гарадскога электратранспарту запрашае Вас зазірнуць у сэрца кампаніі і акунуцца ў атмасферу стварэння транспарту будучага.

Жадаеце палюбіць электратранспарт, як яго любім мы?

Сардэчна запрашаем у госці на BKM Holding!

Праграма экскурсіі

  1. Гісторыя станаўлення BKM Holding ад рамонтнага завода ў 1973 годзе да найбуйнейшага вытворцы пасажырскага электратранспарту ў 2024.

  2. Знаёмства з асноўнымі этапамі вытворчасці электратранспарту.

  3. Наведванне новага цэху афарбоўкі.

  4. Віктарына з прызамі.

  5. Памятны брэндзіраваны сувенір усім наведвальнікам.

На экскурсіі вы даведаецеся:

  • Колькі тэхнікі з прыстаўкай “эка” курсіруе на маршрутах Мінска;

  • Як адзін тралейбус месціць кіламетры электрапроваду;

  • Што такое суперканденсатар і як збіраюць батарэі;

  • Пра нашы перспектывы вытворчасці.

Запісацца на экскурсію

Для запісі на экскурсію вам трэба:

1.     звязацца з экскурсаводам па нумары тэлефона +375 17 311 18 65 для ўзгаднення даты наведвання; 

2.     азнаёміцца з дагаворам;

3.     запоўніць і адправіць заяўку на на электронны адрас tour@belcommunmash.by.

Экскурсіі праводзяцца для груп ад 15 да 25 чалавек, узрост ад 8 гадоў. На кожныя 10 непаўналетніх наведвальнікаў неабходны 1 суправаджалы. Кошт удакладняйце.

Пасля атрымання заяўкі наш спецыяліст звяжацца з Вамі. Пры адпраўленні заяўкі Вы згаджаецеся з апрацоўкай персанальных дадзеных.

Палітыка аператара персанальных дадзеных.



Правілы наведвання

1.     Не спазняйцеся!

Прыязжайце на экскурсію ў прызначаны час. Праграма наведвання можа быць скарочана.

2.     Выконвайце правілы бяспекі!

Прытрымлівайцеся экскурсавода, аб непрадбачаных сітуацыях паведамляйце адразу.

3.     Вазьміце з сабой добры настрой!

Спампаваць Памятку “Агульныя правілы для наведвальнікаў”.

Кантакты

Наш адрас:

г. Мінск, вул. Пераходная, 64Б-2 (галоўны корпус з боку вуліцы Радыяльная).

Для атрымання дадатковай інфармацыі:

Тэл.: +375 17 311 18 65, факс: +375 17 210 50 55,

E-mail: tour@belcommunmash.by.

Даведнік па прамысловым турызме

Запрашаем Вас азнаёміцца з электроннай версіяй даведніка па прамысловым турызме Саюзнай дзяржавы «Дзве краіны. Тысячы заводаў».

Файл у pdf-фармаце 

У кнізе пададзены больш за 50 заводаў, прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія яднаюць кааперацыйныя сувязі і агульная гісторыя. Прадпрыемствы размеркаваны па 15 тэматычным трэкам, што ахапляюць розныя галіны прамысловасці — ад машынабудавання і здабычы да лёгкай і харчовай прамысловасці. Таксама ў складанцы пададзены методыкі развіцця прамысловага турызму і аналітычная інфармацыя, абагульняльная досвед краін. Пра «БКМ Холдынг» чытайце з 98 старонкі.