АБ КАМПАНІІ
Адкрытае акцыянернае таварыства "Кіруючая кампанія холдынгу "Белкамунмаш" з'яўляецца вядучым вытворцам наземнага гарадскога электрычнага транспарту ў краінах СНД.
Прадпрыемства ўжыццяўляе распрацоўку, вытворчасць і рэалізацыю, мадэрнізацыю і тэхнічнае абслугоўванне тралейбусаў, трамваяў, электробусаў, грузавых электрамабіляў і зарадных станцый.
Высокакваліфікаваныя кадры, магутная вытворчая база, уласны канструктарскі цэнтр дазваляюць BKM HOLDING паспяхова вырабляць усю лінейку гарадскога электратранспарту - як колавую, так і рэйкавую тэхніку. Сэрвісныя цэнтры забяспечваюць гарантыйнае абслугоўванне і навучанне спецыялістаў.
Кампетэнцыi
У першы дзень вясны, 1 сакавіка, электробусы «МіНіН» выйшлі на маршрут Э-17 у нагорнай частцы Ніжняга Ноўгарада.
27 сакавіка ў беларускім горадзе Шклове Магілёўскай вобласці на плошчы каля Школы мастацтваў адбылася ўрачыстая прыёмка 15 электробусаў мадэлі E321 у кузаве Альгерд.
BKM Holding плануе ўпершыню вырабіць нізкападлогавы трохсекцыйны трамвай, выпусціць вадародны грузавік, працягнуць абнаўленне транспарта ў гарадах і пашырыць продажы тэхнікі на замежных рынках.
BKM Holding вырабіў для патрэб горада 11 электробусаў мадэлі Е321 серыі Olgerd і 3 экспрэс-зарадкі пантографного тыпу.
Калектывам прадпрыемства рэалізаваны шмат якія знакавыя праекты.